У суботу 29 студзеня ў школе прайшла піянерская субота. Для піянераў 5-6 класаў была праведзена Квест-гульня з QR-кодамі “Маршрутамі памяці”, прысвечаная Году гістарычнай памяці. У ходзе гульні вучні рухаліся ад адной лакацыі да другой, сканіруючы QR-код і адказваючы на розныя пытанні па гісторыі, беларускай мове і літаратуры, геаграфіі, піянерскага руху, дзяржаўных сімвалаў, адгадвалі красворды і шыфры. У выніку праходжання ўсіх лакацый у удзельнікаў гульні павінна было атрымацца выказванне, якое яны па ходу гульні па слову запісвалі ў бланк адказаў. Гэта выказванне М. Ламаносава “Народ, які ведае свайго мінулага, не мае будучага”. Для піянераў квест-гульня была вельмі цікавай і пазнавальнай, таму яны з задавальненнем праходзілі маршрут: сканіравалі коды, адказвалі на пытанні.