Прагляд фільма "Кветкі правінцыі"

19 студзеня 2022 года з  вучнямі 11 класа быў арганізаваны прагляд фільма "Кветкі правінцыі", які быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1996, у аўтарскім калектыве). Было цікава прасачыць за лёсам галоўнага героя, супаставіць мастацкі фільм і літаратурны твор, вызначыць каларытную паляшуцкую мову, знаёмыя краявіды. Фільм выклікаў цікавасць у адзінаццацікласнікаў, якім у хуткім часе давядзецца выбіраць сваю жыццёвую дарогу, прымусіў задумацца над жыццёвымі каштоўнасцямі чалавека.