Выстава, прымеркаваная да юбілею- 75-годдзя з дня нараджэння Георгія Марчука

З нагоды юбілею - 75-годдзя з дня нараджэння Георгія Марчука ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сямігосціцкая сярэдняя школа” ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры на працягу студзеня была арганізавана выстава творчай спадчыны пісьменніка. Вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з біяграфіяй Г.Марчука, даведацца пра творы, якія напісаў наш зямляк. Для сябе вучні вызначылі, што сярод багатай літаратурнай спадчыны Георгія Марчука кожны для сябе можа знайсці тыя кнігі і творы, якія найбольш уразілі, зацікавілі.