Цели и задачи

       Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сямігосціцкая сярэдняя школа” з’яўляецца ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі, якая функцыяніруе ў складзе І-ХІ класаў, у якой ажыццяўляюцца навучанне і выхаванне на І, ІІ, ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, рэалізуецца праграмма выхавання і аховы праў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама могуць рэалізоўвацца адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю, адукацыйная праграма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, і ў мэтах спартыўнай падрыхтоўкі вучняў можа арганізоўвацца  навучальна-трэніравальны працэс па відах спорту.

(з Статута дзяржаўнай установы адукацыі "Сямігосціцкая сярэдняя школа", зацверджана Рашэннем Столінскага раённага выкананўчага камітэта ад 16.08.2011 № 1329)

 

Мэты і задачы работы педагагічнага калектыву

на 2022/2023 навучальны год:

Мэта: Стварэнне аптымальных умоў для забеспячэння якасці адукацыі і ўдасканалення адукацыйнай асяроддзя, якая спрыяе развіццю асобасна-адукацыйных кампетэнцый вучняў і асобасна прафесійных кампетэнцый педагогаў. 

Для дасягнення пастаўленай мэты распрацаванны наступныя задачы: 

1. Удасканальваць адукацыйны працэс, арыентаваны на задавальненне адукацыйных патрэб вучняў і павышэнне якасці адукацыі. 

2. Ствараць умовы для развіцця творчых здольнасцей адораных дзяцей у працэсе даследчай дзейнасці, у алімпіядным руху, праз стымуляванне творчай інавацыйнай дзейнасці педагогаў. 

3. Ствараць умовы для забеспячэння якасці дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі і рэалізацыі прынцыпаў дыферэнцыраванага навучання ва ўмовах профільнага навучання. 

4. Удасканальваць узровень прафесійнай кампетэнцыі педагогаў праз асобаснае развіццё, павышэнне кваліфікацыі, авалоданне сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі. 

5. Ствараць абстаноўку псіхалагічнага камфорту і бяспекі жыццядзейнасці вучняў праз удасканаленне маральна здаровых адносін у сацыяльным асяроддзі, прафілактыку правапарушэнняў непаўналетнімі, арганізацыю фізкультурна-аздараўленчай працы і прапаганды здаровага ладу жыцця, стварэнне адаптыўнага асяроддзя. 

6. Развіваць і ўмацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу, прадметна-развіваючае асяроддзе, навукова-метадычнае забеспячэнне навучання праз актывізацыю работы па развіццю пазабюджэтнай дзейнасці.