Конкурс малюнкаў па казках Георгія Марчука

Вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў па казках Георгія Марчука. З цікавасцю вучні перачытвалі казкі, выказвалі свае адносіны да герояў і іх учынкаў. Найбольш уразіла іх тое, што галоўнымі героямі казак Георгія Марчука выступаюць не заморскія істоты, а звычайныя жывёлы(кот, сабака, певень, мядзведзь і іншыя). Гэтых жывёл дзеці бачаць кожны дзень, таму іх дзеянні выклікаюць розныя эмоцыі. А самае галоўнае, што героі казак Г.Марчука сваімі паводзінамі паказваюць прыклад дабрыні, чалавечнасці вучаць чалавека адрозніваць дабро ад зла, праўду ад крыўды, умець дараваць, не крыўдзіць сяброў.
Сярод усіх удзельнікаў, можна выдзеліць наступныя работы:
1. Тарасевіч Мілана 2 “Б” клас, падрыхтавала малюнак да казкі “Парада добра, а свой розум лепш”. Героі казкі: дзяўчынка Агапка, кот Фокус (настаўнік Ляшкевіч К.А.).
2.Піваварэвіч Максім 3 “А” клас, малюнак да казкі “Старая сарока” (настаўнік Грыб Г.М.).

3. Тарасевіч Данііл 3 “А” клас, малюнак да казкі “Адзінокі калодзеж” (настаўнік Грыб Г.М.).
4. Тарасевіч Марына М. 4 “Б” клас, малюнак да казкі “Як падманулі Несцерку”( настаўнік Андрэйчук В.П.).

 

 

 

поделиться в: