15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі
15.03.202415 сакавіка ва ўстанове адукацыі адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У рамках акцыі "Мы- грамадзяне Рэспублікі Беларусь" восем вучняў восьмага класа атрымалі падарункавае выданне "Я-грамадзянін Рэспублікі Беларусь". На свяце прысутнічаў намеснік старшыні Альшанскага сельвыканкама Піваварэвіч Міхаіл Уладзіміравіч, які уручыў вучням падарунак Прэзідэнта. Павіншаваў вучняў і ўсіх прысутных са святам Канстытуцыі, пажадаў поспеху ў вучобе і працы, каб было ўсё законна і ўсе жылі ў Міры і згодзе.
Да віншаванняў далучыўся дырэктар школы Рэзановіч Уладзімір Уладзіміравіч, які нагадаў вучням гісторыю прыняцця асноўнага закону дзяржавы, што толькі ад падрастаючага пакалення будзе залежаць развіццё беларускай дзяржаўнасці, ад іх плённай працы і намаганняў да росквіту дзяржавы