Мерапрыемства, прысвечанае тэме ШАГ " Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў-да алімпійскіх вяршынь"
28.09.202328.09.2023 у 9 Б класе было праведзена мерапрыемства, прысвечанае тэме ШАГ " Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў-да алімпійскіх вяршынь". Вучні яшчэ раз успомнілі вядомых беларускіх спартсменаў, якія сталі алімпійскімі чэмпіёнамі- гэта ураджэнка Брэста Ю.Несцярэнка, а таксама не маглі не сказаць пра Д.Домрачаву, якая з'яўляецца чатырохкратнай алімпійскай чэмпіёнкай і першай у свеце, якая мае тры перамогі ў асабістых гонках(яна з'яўляецца Героем Беларусі). Абмеркавалі і вынікі беларускай каманды на ІІ Гульнях краін СНД.Прааналізавалі матэрыял кнігі "Я-грамадзянін Рэспублікі Беларусь" і знайшлі шмат карыснай інфармацыі. Мерапрыемства паслужыла крыніцай для далейшага вывучэння гісторыі, культуры і традыцый Беларусі.