План правядзення Тыдня роднай мовы

16.09.2022

ПЛАН

правядзення ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Сямігосціцкая сярэдняя школа”

Тыдня роднай мовы з 16.09. 2022 па 23.09. 2022 г.

Дата

Мерапрыемства

Месца і час правядзення, адказныя

16. 09. 2022

Пятніца

Ø Размяшчэнне на сайце ўстановы адукацыі інфармацыйных матэрыялаў аб рэалізацыі праграмы правядзення Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

 

Ø Рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства     

 

Ø Выстава, прысвечаная знакамітым землякам “Майстры слова”

 

Сайт установы адукацыі:  https://sem.roo-stolin.gov.by,

Ляшкевіч І.В.

Вучні 8-11 кл., настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

Каб.36,на працягу тыдня,  загадчык кабінета беларускай мовы і літаратуры Арлянін Я.Ф.

19.09.2022

Панядзелак

Багацце беларускай мовы

“Кожны народ стварыў хоць бы адзін геніяльны твор, і твор гэты –мова”(Алесь Разанаў)

Ø Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”

Ø Прэзентацыі віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”

Ø Марафон “Мова родная – мова модная”(выкананне беларускіх песень)

Ø Стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”

Ø Правядзенне экскурсіі ў музеі ўстановы адукацыі “Аб родным краі роднай мовай”

Вучні 5-11 класаў, каб. 36, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

 

Вучні 5-6 класаў, каб.30, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

20.09.2022

Аўторак

Родная мова ў культуры і мастацтве

“Культура нацыі без культуры роднай мовы – нонсэнс, бяссэнсіца” (Ніл Гілевіч)

Ø Арганізацыя наведвання навучэнцамі краязнаўчых і літаратурных музеяў, тэатраў (прагляд беларускамоўных пастановак)

Ø  Анлайн-акцыя “Натхнёныя Бацькаўшчынай(відэасюжэты пра знакамітых беларусаў, падрыхтаваныя навучэнцамі ўстаноў адукацыі)

Ø Гастранамічны фэст “Беларуская кухня”

Ø Квэст-гульня “Фальклор, фальклор – душа народа”

 

 

 

 

 

Вучні 5-11 класаў, каб.36, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

21.09.2022

Серада

За што я люблю родную зямлю

“Я нарадзіўся ў Беларусі і так, як маці, гавару”

( С. Грахоўскі)

 

Ø Арганізацыя экскурсій па памятных мясцінах Беларусі

Ø Конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”

Ø  Флаер-фэст “Мой родны кут, як ты мне мілы…”

Ø Арганізацыя і правядзенне экскурсій па маршрутах, звязаных з жыццём і дзейнасцю знакамітых “майстроў слова”

 

 

 

 

Вучні 5-11 класаў,  настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

22.09.2022

Чацвер

Літаратура як люстэрка мовы

“Родная мова – бестэрміновы пашпарт пісьменніка” (Янка Сіпакоў)

Ø Адкрытая дыстанцыйная акцыя “Чытаем вершы пра родную мову”

Ø Арганізацыя для навучэнцаў віктарын, конкурсаў, акцый, праектаў, тэматычных вечарын, літаратурных гасцёўняў і інш.

Ø Выстава-конкурс дзіцячай творчасці  “Пад небам сінім”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа

Ø Творчая сустрэча “Літаратурная гасцёўня” ў музеі ўстановы адукацыі

Вучні 5-11 класаў,  настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

 

Вучні 5-6 класаў, каб.30, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

23.09.2022

Пятніца

Родная мова - мова навукі

“Мова – гэта ключ ад дзвярэй у свет…”(В.Каваленка)

Ø Прэзентацыя работ даследчага характару, прысвечаных праблемам развіцця беларускай мовы і літаратуры

Ø Актуалізацыя і трансляцыя мультымедыйных прэзентацый “Адрасы прадуктыўнага педагагічнага вопыту”, “Інфармацыйная прастора кабінетаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі”

Ø Старт творчай акцыі “Чытаем Максіма Танка разам”

Вучні 8-11 класаў,  каб.36, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

каб.36, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

Вучні 5-11 класаў,  каб.36, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры