Да Дня народнага адзінства

16.09.2022

Рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства 16.09.2022. Прынялі ўдзел 8-11 класы. Вучні яшчэ раз успомнілі гістарычныя падзеі, праверылі свае веды па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы. Дыктант мае на мэце прыцягненне ўвагі грамадскасці да святкавання Дня народнага адзінства, выхаванне ў вучняў паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраванне ўсведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы.