“Купалаўская дыктоўка”

21.02.2022

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова! У. Дубоўка

21 лютага 2022 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сямігосціцкая сярэдняя школа” была праведзена “Купалаўская дыктоўка” сярод вучняў 9-11 класаў, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. Удзельнічалі ў мерапрыемстве таксама настаўнікі, бацькі, якія          скарысталіся магчымасцю праверыць свой узровень падрыхтоўкі.  “Купалаўскую дыктоўку” напісалі 53 вучні 9-11 класаў, 11 настаўнікаў, 5 бацькоў, 1работнік школы.

У гэты дзень прайшлі наступныя мерапрыемствы: інтэлектуальная гульня “Гавары са мной па-беларуску”паміж 7 “А” і 7”Б” класамі, у 6 класе – гульня – віктарына “Знаўцы роднай мовы”, у 8-9 класах – інтэлектуальная гульня “Свята роднай мовы”.

Мерапрыемствы завяршыліся цытаваннем вершаваных радкоў пра родную мову.

 “У любімай мове, роднай, наскай,

Ах, якія словы: “Калі ласка!...”

П. Броўка