“Турнір знаўцаў роднай мовы”

19.02.2022

19 лютага да Дня роднай мовы ў школе прайшоў “Турнір знаўцаў роднай мовы” сярод вучняў 5-6, 7-8 класаў. Вучні ўдзельнічалі ў конкурсах, адгадвалі загадкі,  расшыфроўвалі прыказкі, гулялі ў перакладчыкаў, змагаліся з рэбусамі. А таксама наведалі віртуальны музей, дзе самастойна растлумачылі, для чаго ўжываюцца прадметы народнага побыту. На працягу мерапрыемства вучні яшчэ раз пераканаліся у тым, што родная наша мова мілагучная і напеўная, прыгожая і самабытная. Вынікам турніру стала выяўленне лепшых знаўцаў беларускай мовы.Такія заняткі фарміруюць устойлівую цікавасць і станоўчыя адносіны да беларускай культуры.

поделиться в: