Дзень памяці юнага героя-антыфашыста

10.02.2022

8 лютага - Дзень памяці юных  хлопчыкаў і дзяўчынак усіх краін, тых, хто змагаўся і паміраў за свабоду і шчасце людзей. Юныя героі! Іх шмат загінула ў барацьбе. Многія засталіся жывыя і сустрэлі пераможную вясну 1945 года. Імёны ў іх розныя, але лёсы падобныя. Нам неабходна берагчы памяць пра іх. Хлопчыкі і дзяўчынкі - маленькія героі вялікай вайны. Яны ваявалі побач са старэйшымі - бацькамі, братамі. Сёння вучні  пазнаёміліся з лёсамі толькі некаторых сваіх аднагодкаў, чыё дзяцінства прыпала на гады Вялікай Айчыннай вайны, убачылі іх партрэты. Яны як быццам з намі. Вядома, іх было больш, значна больш. Але аповед толькі пра некаторых з тых, каго мы называем цяпер юнымі героямі, дапамог ім  зразумець, якой вялікай цаной была  дасягнута Перамога.

 У гэты дзень для вучняў нашай школы былі праведзены урокі мужнасці “Маленькія салдаты вялікай вайны”