Літаратурна – мастацкае кафэ  «Зімовая казка»

22.01.2022

22 студзеня 2022 года ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры для вучняў было арганізавана літаратурна – мастацкае кафэ  «Зімовая казка», якое прайшло з удзелам вучняў 4-6, 7-8 класаў. У межах літаратурна-мастацкага кафэ была праведзена “Свая гульня”, дзе кожны ўдзельнік паказаў свае веды ва ўменні перакладаць рускія словы на беларускую мову, тлумачыць фразеалагізмы і знаходзіць адпаведнікі. Затым удзельнікі пазнаёміліся з выставай творчасці нашага пісьменніка-земляка Г.Марчука, яго творчай спадчынай і біяграфіяй.