Канцэртная праграма “У адзінстве –сіла”
18.09.202118 верасня ў школе прайшлі заключныя мерапрыемствы ў рамках тыдня народнага адзінства, прысвечаныя Дню народнага адзінства. Негледзячы на не спрыяльнае дажджлівае надвор’е прыйшлі не толькі ўдзельнікі, але і шмат гледачоў. Сваёй прысутнасцю і ўдзелам яны яшчэ раз даказалі адзінства ў нашай школе, кожным класе. Канцэртная праграма прагодзіла побач выставы “Мы разам – Беларусь”, якую падрыхтавалі да Тыдня народнага адзінства.
Прыемна было паслухаць песні пра Беларусь ў выкананні таленавітых вучняў школы, гэта Мельніковіч Анастасіі (5 клас) і Рэзановіч Ксеніі (6 клас). Гучалі вершы пра яднанне, салідарнасць і ўзаемапавагу беларусаў, аб’яднаных гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці, якасцямі, якія былі галоўнымі для беларусаў. А вучні 8б класа падрыхтавалі віншаванні з Днём народнага адзінства ад імя прадстаўнікоў выканаўчай улады Столінскага райвыканкама і Альшанскага сельвыканкама. Са словамі падзякі за актыўны ўдзел у школьных мерапрыемствах, прысвечаных Тыдню народнага адзінства да вучняў звярнулася намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Семяняк В.І. Яна прапанавала стварыць творчы альбом - “Мы адзінае цэлае!”, дзе кожная старонка альбома будзе адлюстроўваць яркія моманты, якія ў гэтым годзе адбыліся ў нашай краіне.