Лінейка, прысвечаная святу апошняга званка “Бывай, школа!”

29.05.2021

29 мая ў школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная святу апошняга званка “Бывай, школа!” На школьным двары сабраліся вучні, настаўнікі і бацькі, а таксама выпускнікі, у якіх наперадзе пара школьных экзаменаў і ЦТ. Менавіта для іх гучалі словы віншавання ад дырэктара школы, першай настаўніцы, бацькоў, а таксама першакласнікаў. Выпускнікі выказвалі словы ўдзячнасці і дарылі кветкі дырэктару і настаўнікам, якія заўсёды былі побач. Самым малодшым школьнікам выпускнікі па традыцыі падарылі падарункі – дзіцячыя кнігі. Дырэктар школы Уладзімір Уладзіміравіч Рэзановіч уручыў выдатнікам вучобы, а таксама пераможцам і актыўным удзельнікам конкурсаў граматы. Скончылася лінейка выспупленнем выпускнікоў і запускам паветраных шароў у неба.

 

 

 

поделиться в: