Спартыўныя гульні

22.05.2021

У суботу 22 мая у школе праводзіліся спартыўныя гульні, у якіх удзельнічалі вучні 5-8 класаў.  Праводзіліся спаборніцтвы па настольнаму тэнісу.

7 вучняў школы прымаюць удзел у раённым злёце-конкурсе па турызму і факультатыўнаму курсу “Бяспечнасць жыццядзейнасці”, які праводзіцца на тэрыторыі зоны адпачынку “Крыніца” Відзіборскага сельскага савета.

3 вучаніцы школы разам з намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Семяняк В.І. адправіліся на раённы фестываль валанцёраў-інструктараў “роўнага навучання” “Моладзь Століншчыны - за РАЎНАдзеянне”, які праводзіцца на базе ДУА “Белавушская сярэдняя школа”