Да 76-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

26.04.2021

Да ведама  класных кіраўнікоў 1-11 класаў!

Палажэнне

аб правядзенні конкурса на лепшую арганізацыю мерапрыемстваў месячніка абаронна-патрыятычнай і спартыўнай работы, прысвечанай 76-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

Мэта і задачы: фарміраванне патрыятычнай  свядомасці, высокіх маральных якасцей,захаванне і памнажэнне слаўных баявых і працоўных традыцый беларускага народа ,Узброенных сіл Рэспублікі Беларусь, памяці аб воінах абараняўшых Радзіму, ветэранах Вялікай Айчыннай вайны.

Конкурс праводзіцца з 09 красавіка 2021 па 09 мая 2021 года.

Удзельнікі: вучні 1-11класаў

Праводзімыя школьныя мерапрыемствы:

1.Добраўпарадкаванне помніка загінуўшым  у гады ВАв “Ніхто не забыты”

08.04, 28.04.2021г.,(5кл.),(прыбраць тэрыторыю вакол помніка,пасадзіць кветкі).Адказныя: Ярмакевіч Н.В.,кл.кір.5 кл.

2.На класных гадзінах правесці ўрокі мужнасці “Подзвігу народа жыць у вяках”(да 09.05.2021г),(намесніку дырэктара па ВР прадставіць распрацоўкі праведзеных урокаў + фотасправаздача). Адказныя: класныя кіраўнікі 1-11 кл.

3.Конкурс малюнкаў з тэматыкай “Прысвячаецца подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне” (малюнкі выконваюцца ў фармаце А4).Прымаюць удзел вучні 4-11 класаў.

Ад кожнага класа прадставіць па аднаму- два  малюнку.

Адказныя:класныя кіраўнікі 4-11 класаў.

3.1. Конкурс сачыненняў з аналагічнай тэматыкай(гл.пункт 3.) Малюнкі і сачыненні здаць да 08.05.

У асабовым заліку малюнкаў і сачыненняў прадуглежваюцца грашовыя ўзнагароды за 1,2,3-я месцы ад 30да 50 бел. рубл..

5.Таварыская сустрэча па футболу паміж Альшанскай  СШ №1 і Сямігосціцкай СШ, прысвечаны 76-й гадавіне Вялікай Перамогі. 08.05.Пачатак: 13.00г.,стадыён.Адказныя:настаўнікі фізічнай культуры. Кл.кіраўнікам 9-11 кл правесці інструктажы  па навучанню правілаў  бяспечных паводзін з афармленнем пратакола праверкі ведаў.

5.1 08.05. Дзень здароўя, прысвечаны 76-й гадавіне Вялікай Перамогі. Прымаюць удзел 1-11 класы.Адк.наст.фіз-ры,кл.кіраўнікі

6.Вахта памяці ля помніка 09.05. з 9.30г.

Адк.педагог арганізатар Акостка Н.Л..

7.Святочны мітынг,прсвечаны Дню Перамогі “Вайна.Перамога.Памяць”,09 мая 2021г. 10.00г. Адказныя:пед.арганізатар  Акостка Н.Л.,кір.гуртка “Вакальны” Быба І.Р.,кір.гуртка “Літаратурны” Арлянін Я.Ф.

8.Ускладанне кветак і гірлянды славы да помніка “Ніхто не забыты”

Гірлянду славы рыхтуюць вучні 11 класа.Адк.Сахарчук В.М.,пед.арг., кір.гурткоў “Горад майстроў”; вучні 1-11 класаў рыхтуюць па 2-3 букеты ад класа для ўскладання да помніка загінуўшым у гады ВАв ( 09.05.)

9.Прагляд і абмеркаванне мастацкіх фільмаў у рамках культурна - патрыятычнага кінамарафону “Глядзі і помні”, згодна тэматычных блокаў, акцыі “Дзеці Беларусі ветэранам і будучым пакаленням”. Прымаюць удзел 1-11 класы.Адк. кл.кір. 1-11кл. (па выніках прагляду афармляць запісы у кл.журнал +фотасправаздача)