ШАГ 9 для вучняў 8-11 класаў па тэме “Ёсць у кожнай перамозе тваёй і маёй вясна сорак пятага года”

22.04.2021

У чацвер 22 красавіка 2021 г. у школе прайшло мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекту “ШАГ” – Школа Актыўнага Грамадзяніна для вучняў 8-11 класаў па тэме “Ёсць у кожнай перамозе тваёй і маёй вясна сорак пятага года”.

Вучні праглядзелі прэзентацыю, падрыхтаваную для праекту “ШАГ”, а таксама відэафільм  пра Брэсцкую крэпасць. Гаварылі пра актуальнасць дадзенай тэмы, а таксама пра патрыятычныя акцыі, якія праводзяцца ў Беларусі і неабходнасць удзелу ў іх. Успаміналілі ветэранаў ВАв, якія пражывалі ў в. Сямігосцічы, якіх, на жаль, ужо не засталося ў жывых. Выказвалі гонар за свой народ і яго подзвіг у гады ВАв.  Вучні абмяркоўвалі экускурсіі па памятных месцах ВАв і тое, што іх уразіла там найбольш. Асноўныя вывады, якія прагучалі – гэта ніколі не паўтарыць вайны, жыць у міры і спакоі ў сваёй краіне.