ШАГ 8 “Аб духоўных і маральных каштоўнасцях: дыялог пакаленняў”

08.04.2021

8 красавіка 2021 г. у школе прайшло мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекту  “ШАГ” - “Школа Актыўнага Грамадзяніна” для вучняў 8-11 класаў па тэме: “Аб духоўных і маральных каштоўнасцях: дыялог пакаленняў”

Вучні праслухалі інфармацыю пра маральныя якасці чалавека і характэрныя рысы беларусаў, а таксама даведаліся пра паняцці “гуманізм” і “маральнасць”.  Увага вучянў была звернута на духоўнае станаўленне  народа, беларускую прэмію “За духоўнае адраджэнне” . Звярнуліся да жыцця Патрыяршага экзарха ўсея Беларусі  мітрапаліта Філарэта і яго ўклад у духоўнае адраджэнне беларускага грамадства.

На мерапрыемстве выступіў запрошаны госць - настаяцель царквы Іаанна Багаслова в. Семігосцічы Марушчак Валерый Васільевіч.  Вучні звярталіся да яго з пытаннямі “Што з’явілася асноўным матывам жыццёвага шляху – служэння Богу?”, “Якога чалавека можна лічыць высокамаральным, духоўным?” і  г.д..

Вынікам мерапрыемства былі пытанні пра актуальнасць дадзенай тэмы ў рамках развіцця сучаснай дзяржавы, ўдзел моладзі ў фарміраванні духоўнасці і маральнасці грамадства, магчымасцях быць карыснымі людзям і самааддана працаваць на карысць акружаючым.