Добраўпарадкаванне помніка

26.03.2021

      У рамках арганізацыі работы па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню і навядзенню парадку і добраупарадкаванню памятных месцаў 26 сакавіка 2021 г.  піянеры 5 класа атрада М. Гойшыка правялі суботнік каля помніка воінам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны в. Семігосцічы. Піянеры прыбралі газон ад смецця, падрыхлілі зямлю каля туй, падмялі каля помніка. Дзякуючы дружнай і згуртаванай рабоце наведзены парадак. Добраўпарадкаванне помнікаў – гэта даніна мужнасці і стойкасці пакаленням, якія прайшлі вайну,  клопат аб будучым нашага народа.