ШАГ 7

25.03.2021

У чацвер 25 сакавіка 2021 г. у школе прайшло мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекту “ШАГ”- Школа Актыўнага Грамадзяніна для вучняў 8-11 класаў па тэме: “Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы”, прысвечаная Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.

У ШАГу 1 “Мы даведваемся” вядучы пазнаёміў вучняў са зместам двух інфармацыйных блокаў.

У блоку 1 “Яднанне народаў Беларусі і Расіі: падзеі, факты” вучні даведаліся пра гісторыю ўзнікнення і станаўлення Саюзнай дзяржавы, асноўныя змены, якія адбыліся, дзякуючы саюзу Беларусі і Расіі і дасягненні краін за гады Саюзнай дзяржавы.

У блоку 2 “Будучае Саюзнай дзяржавы – у руках моладзі і для моладзі” вучні даведаліся пра маладзёжныя праграмы Саюзнай дзяржавы і мерапрыемствы, якія фінансуюцца з саюзнага бюджэту і ролю такіх мерапрыемстваў для моладзі.

У ШАГу 2 “Мы разважаем” было арганізавана абмеркаванне інфармацыі, атрыманай у ШАГу 1.

Вучні разважалі пра мірнае і дэмакратычнае развіццё краін, супрацоўніцтва ў розных сферах эканомікі, умацаванне адносін і братства народаў, а таксама ролю моладзі ў захаванні міру, сяброўства і развіцця краін. Гаварылі вучні пра маладзёжную палітыку саюзных дзяржаў і маладзёжныя праграмы, творчы патэнцыял моладзі і міжрэгіянальнае маладзёжнае супрацоўніцтва.

У ШАГу 3 “Мы дзейнічаем” былі падведзены вынікі. Вучні выказваліся пра актуальнасць дадзенай тэмы, расказвалі пра пытанні, якія іх хвалююць у рамках Саюзнай дзяржавы: атрыманне адукацыі ў Расіі, працаўладкаванне. Вучні расказалі аб  удзелу ў мерапрыемствах, арганізаваных саюзнымі краінамі і выказаліся пра маладзёжныя ініцыятывы і маладзёжную палітыку дзяржаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

поделиться в: