“Я  - грамадзянін Рэспублікі Беларусь”

15.03.2021

У панядзелак 15 сакавіка 2021 г. у рамках Усебеларускай акцыі “Я  - грамадзянін Рэспублікі Беларусь” , прысвечанай Дню Канстытуцыі РБ, у школе прайшло ўрачыстае мерапрыемства “Я – грамадзянін РБ”. Юным грамадзянам, дасягнуўшым 14-гадовага ўзросту, былі ўручаны пашпарты і кнігі-падарункі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі  “Я – грамадзянін РБ”. На мерапрыемстве прысутнічаў госць – намеснік старшыні райвыканкама Сідарэвіч Сяргей Федаравіч. Ён павіншаваў усіх прысутных з дзяржаўным святам Днём Канстытуцыі  РБ  і ўручыў пашпарты і падарачныя выданні. Вучні праглядзелі відэаролікі пра Беларусь і Столінскі раён, даведаліся пра гісторыю ўзнікнення пашпарта і гісторыю Констытуцыі РБ. Прыгожыя песні пра Беларусь прагучалі ў выкананні вучаніцы 10 класа Андрэйчук Святланы.

 

поделиться в: