Конкурсная праграма “А-ну, дзяўчынкі!”

06.03.2021

У суботу 6 сакавіка 2021 г. у школе праводзілася конкурсная праграма “А-ну, дзяўчынкі!”, прысвечаная святу 8 Сакавіка. Прымалі ўдзел зборныя каманды 6-8 класаў. Дзяўчынкі рыхтавалі дамашнія заданні – гэта віншавальная паштоўка і вясенні галаўны ўбор. Таксама для каманд дзяўчынак былі падрыхтаваны разнастайныя заданні на розную тэматыку. Праводзіліся гульні з залам, а таксама прыцягваліся да ўдзелу хлопчыкі, якія запляталі дзяўчынкам косы. Уся конкурсная праграма суправаджалася музычнымі нумарамі. Спявалі песні Пінчук Марыя і Флар’яновіч Алеся. Перамогу ў конкурснай праграме атрымала каманда вучаніц 8 класа.