Конкурсная праграма, прысвечаная 8 Сакавіка

06.03.2021

У пятніцу 5 сакавіка 2021 для вучняў 4-х класаў прайшла конкурсная праграма, прысвечаная 8 Сакавіка. Дзяўчынкі ўдзельнічалі ў разнастайных конкурсах, якія падрыхтавалі для іх настаўнікі. Хлопчыкі падтрымлівалі іх, чыталі ім вершы, а таксама прымалі ўдзел у некаторых конкурсах. Гучалі віншавальныя вершы і песні  для дзяўчынак, мам, бабуль, настаўніц.