ШАГ 6 “У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы”

25.02.2021

У чацвер 25 лютага 2021 года прайшло мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекту “ШАГ” – Школа Актыўнага Грамадзяніна па тэме “У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы”

У “ШАГу” 1 “Мы даведваемся” вучні пазнаёміліся са зместам інфармацыйных блокаў.

У “ШАГу” 2 “Мы разважаем” было арганізавана абмеркаванне інфармацыі, атрыманай у “ШАГу” 1.

У блоку “Народнае адзінства – заклад шчаслівага будучага Беларусі” вучні абмяркоўвалі пытанні народнага адзінства, выказвалі свае адносіны да падзей, якія адбываліся ў нашай краіне, гаварылі пра зберажэнне традыцый і спадчыны беларускага народа, а таксама пра сваю прыналежнасць да гісторыі сваёй краіны.

У блоку “Усебеларускі народны сход – падводзім вынікі, плануем будучае” вучні разважалі пра неабходнасць такіх сходаў, выказваліся пра пытанні, якія іх хвалююць і ўплыў на далейшае будучае краіны і яе народу.

У блоку “Узброеные сілы Рэспублікі Беларусь: на варце бяспекі і суверэнітэту” вучні расказвалі пра ўзброеныя сілы Рэспублікі Беларусь, выказваліся пра службу ў арміі, здольнасць нашай арміі абараніць сваю краіну.

У “ШАГу” 3 “Мы дзейнічаем” вучні гаварылі пра актуальнасць дадзенай тэмы, аб мерапрыемствах, якія будуць праводзіцца ў рамках Года народнага адзінства і магчымасцях ўдзелу ў іх вучняў  нашай школы.