“Таямніцы роднай мовы”

20.02.2021

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Цяпер у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія - мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якую ён лічыць роднай.

Пагавары са мной на мове,

На нашай роднай, не чужой.

Адчуеш ты – у кожным слове

Душа яднаецца з душой.

Аўтар гэтых задушэўных слоў – паэт Ігар Пракаповіч. У іх выказана бязмерная любоў да роднай мовы. Наша задача – берагчы мову, вывучаць, пашыраць сферу яе бытавання. Сёння мы правялі турнір, прысвечаны Тыдню беларускай мовы і літаратуры  “Таямніцы роднай мовы”,  у якім прымалі ўдзел 3 каманды вучняў 6 класаў. Дзеці мелі магчымасць паўтарыць правілы беларускай арфаграфіі, далучыцца да духоўных скарбаў свайго народа. Вучні ўспаміналі ўрыўкі вершаў аб роднай мове, удзельнічалі ў розных конкурсах, выконвалі цікавыя заданні.