“Афганістан – жывая памяць!”

15.02.2021

15 лютага ў Сямігосціцкай сярэдняй школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя вываду савецкіх войск з Афганістана. Напярэдадні Дня памяці традыцыйна вучні наведалі і павіншавалі  воінаў – інтэрнацыяналістаў сваёй вёскі. Прыбралі магілулу загінуўшага воіна – інтэрнацыяналіста -  Драпея Мікалая Пятровіча.

 Пасля заняткаў прайшоў урачысты збор дружыны. Вучні ўшанавалі хвілінай маўчання памяць тых, хто з годнасцю выконваў свой воінскі абавязак.

  Даведаліся, у якіх складаных умовах ваявалі нашы землякі, якім болем адгукваецца тая вайна ў іх сэрцах да нашых дзён.

   Мы заўсёды захапляемся нязломнай воляй, цягай да жыцця і нястрымнай энергіяй нашых салдат.

Будзем жа памятаць загінуўшых і паважаць тых, хто застаўся ў жывых. Як вядома, войны не заканчваюцца тым момантам, калі змаўкае зброя. Яны працягваюцца ў душах тых, хто ў іх удзельнічаў. І вайна на афганскай зямлі - не выключэнне. Яна доўга яшчэ будзе нагадваць пра сябе, працягваючы жыць у кнігах, якія распавядаюць аб трагізме вайны і мужнасці простых салдат ...

 

      Пасля збора дружыны  быў арганізаваны адкрыты турнір па баскетболу ў гонар  загінуўшага  воіна – інтэрнацыяналіста Драпея Мікалая Пятровіча. Успаборніцтвах прымалі ўдзел тры каманды: каманда настаўнікаў, вучняў 11 і 10 класаў. Перамогу атрымала каманда вучняў 11 класа, другое месца атрымала каманда настаўнікаў,а трэцяе месца ўзяла каманда вучняў 10 класа.