65 год з дня нараджэння беларускага пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка

13.02.2021

   14 лютага вядомаму беларускаму пісьменніку Уладзіміру Ягоўдзіку спаўняецца 65 год з дня нараджэння. З гэтай нагоды ў школьнай  бібліятэцы  абдылася кніжная выстава, прысвечаная  знаёмству з творчасцю пісьменніка, творы якога дапамагаюць юным чытачам адчуваць прыгажосць нашай прыроды, глыбока пранікаць у яе чароўны свет. Раскрыццю мнагаграннасці талента пісьменніка ўдала садзейнічала кніжная выстава ”Распавядае  Уладзімір Ягоўдзік”.

    Творчасць У. І. Ягоўдзіка вельмі разнастайная – гэта казкі і апавяданні, аповесці і мініяцюры аб нашай прыродзе і гістарычнай спадчыне, напісаныя для дзяцей. У творах пра гістарычнае мінулае Беларусі аўтар знаёміць нас са славутымі продкамі, запрашае зазірнуць у даўніну, каб даведацца як ствараліся гербы гарадоў Беларусі. Менавіта пра гэта праглядзелі вучніі мультымедыйны фільм, створаны па творам Ул. Ягоўдзіка.