Дзень памяці юнага героя-антыфашыста

08.02.2021

       8 лютага у нашай краіне штогод адзначаецца Дзень памяці юнага героя-антыфашыста. Традыцыйна ў гэты дзень у школе праводзяцца Зборы дружыны. У гэтым годзе ў сувязі з эпідэміалагічнай сітуацыяй праводзяцца класныя гадзіны ў кожным класе паасобку.  Праводзяць мерапрыемства падрыхтаваныя вядучыя, якія расказваюць піянерам пра юных герояў-антыфашыстаў, пра жахі вайны, якія мі прыйшлося перажыць. Мерапрыемства накіравана на патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення. Ушаноўваецца памяць загінуўшых Хвілінай маўчання.