“Піянерскі квіз” для піянераў  11-13 гадоў

06.02.2021

У суботу 6 лютага 2021 г. у школе прайшоў раённы этап рэспубліканскай інтэлектуальна-забаўляльнай  гульні ГА “БРПА” “Піянерскі квіз” для піянераў  11-13 гадоў.  Заданні гульні дэманстраваліся на экране ў фармаце мультымедыйнай прэзентацыі і суправаджаліся звукавымі і відэафайламі. Піянеры актыўна абмяркоўвалі кожнае пытанне і запісвалі правільныя адказы на бланкі.  За ходам гульні назірала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Семяняк В.І.. Усе адказы былі адпраўлены на сайт ЦДТ г. Століна.