Віншуем пераможцаў !

06.02.2021

Вучні нашай школы  ўдзельнічалі  ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу“Ствараючы, не разбурай!”

На конкурс былі  прадстаўлены работы ў дзвюх намінацыях :

экалагічны малюнак “Дыханне прыроды” і экалагічны фотаздымак “Знікаючы свет”.

У намінацыі экалагічны  фотаздымак  “Знікаючы свет” вучні Андрэйчук Кацярына (8А кл.) і Пашкевіч Сцяпан (9Бкл.) узнагароджаны дыпломамі  1 ступені, а вучаніцы 11 класа Кільбіна Марыя і Жогаль Карына ўзнагароджаны дыпломамі 2 ступені.