“Піянерскі квіз”

05.02.2021

У пятніцу 5 лютага 2021 г. у школе прайшоў раённы этап рэспубліканскай інтэлектуальна-забаўляльнай  гульні ГА “БРПА” “Піянерскі квіз” для акцябрат 9-10 гадоў.  Заданні гульні дэманстраваліся на экране ў фармаце мультымедыйнай прэзентацыі і суправаджаліся звукавымі і відэафайламі. Акцябраты актыўна абмяркоўвалі кожнае пытанне і запісвалі правільныя адказы на бланкі.  За ходам гульні назірала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Семяняк В.І.. Усе адказы былі адпраўлены на сайт ЦДТ г. Століна.