ШАГ 5 “Беларуская навука: у ногу з часам”

28.01.2021

Мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекту “ШАГ” – Школа Актыўнага Грамадзяніна для вучняў 8-11 класаў прайшло ў школе 28 студзеня 2021 года. Тэма  мерапрыемства “Беларуская навука: у ногу з часам” была актуальнай, таму што ў апошнюю нядзелю студзеня ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускай навукі.

У ШАГу 1 “Мы даведваемся”  было разгледжана 3 інфармацыйныя блокі. У першым блоку  “Беларуская навука – фактар паспяховага развіцця маладой сувярэннай дзяржавы”  выступіла вучаніца 10 класа, якая расказала пра развіццё беларускай навукі, апошнія дасягненні ў розных галінах прамысловасці, медыцыны і іншыя нанараспрацоўкі і тэхналогіі. У  блоку “Развіццё навукі – важная ўмова дасягнення Мэт устойлівага развіцця” было адзначана, што асноўны наш рэсурс – гэта людзі, якія рухаюць нашу краіну наперад, развіваючы і ўдасканальваючы яе. Гэта вучоныя, якія ўносяць свой уклад у развіццё дзяржавы, таму гонар за іх дасягненні павінен матываваць маладое пакаленне да павышэння цікавасці да вучэбнай дзейнасці, пашыраць іх кругазор і быць неабыякавымі да ўсяго, што адбываецца ў краіне, каб разам ісці да Мэты ўстойлівага развіцця.

Інфармацыя ў блоку “Нашчадкам вялікіх адкрыццяў новыя прарывы здзяйсняць” адкрыла для вучняў дасягненні маладых таленавітых беларусаў, іх аднагодак, якія актыўна ўдзельнічаюць у навуковай дзейнасці краіны: НПК, праект “100 ідэй для Беларусі”. Іх распрацоўкі не проста ўнікальныя, а могуць стаць сапраўдным прарывам у навуковай думцы.

Для замацавання атрыманай інфармацыі, вучням была прадэманстравана прэзентацыя.

У ШАГу 2 “Мы разважаем”  было арганізавана абмеркаванне інфармацыі, атрыманай у ШАГу 1. Вучні разважалі, чаму менавіта ў апошюю нядзелю студзеня адзначаецца Дзень беларускай навукі? Як уплываюць адкрыцці беларускіх вучоных на наша жыццё? Якія апошнія дасягненні і адкрыцці ў беларускай навуцы ведаюць яны? Было адзначана, што самымі перспектыўнымі напрамкамі развіцця беларускай навукі з’яўляюцца экалагічнае і эканамічнае.  Вучні падзяліліся сваімі думкамі наконт навуковых адкрыццяў і расказалі, што яны хацелі б змяніць або адкрыць, калі  былі б у ролі вучонага і што патрэбна зарабіць, “Каб стаць вучоным…” Разважалі над работамі пагодак, якія ўдзельнічалі ў Рэспубліканскім маладзёжным інавацыйным праекце  “100 ідэй для Беларусі”. Вучні рыхтавалі інфармацыю пра вучоных, якія былі выпускнікамі нашай школы.

У ШАГу 3 “Мы дзейнічам” было ўзнята пытанне аб актуальнасці тэмы і неабходнасці распаўсюджвання яе сярод моладзі. Навука не стаіць на месцы, а мы яе рухавікі. Са зменамі ў асяроддзі грамадства патрабуе больш камфорта, які могуць нам забяспечыць новыя адкрыцці. Хто ведае, можа ў бліжэйшым будучым мы будзем ганарыцца нашымі вучнямі?