Акцыя "Птушкі ля кармушкі"

16.01.2021

У суботу 16 студзеня 2021 года на КМР праводзілася акцыя "Птушкі ля кармушкі", у рамках рэспубліканскай акцыі. На працягу тыдня праводзіўся конкурс кармушак для птушак. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі конкурсу былі вучні пачатковых класаў. Разам з бацькамі вучні зрабілі каля 50 кармушак. У суботу кармушкі былі развешаны на тэрыторыі школы вучнямі 5-8 класаў.