Школа активного гражданина

22.12.2020

        22 снежня 2020 г. прайшло мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ”  для вучняў 8 -11 класаў па тэме “Я родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін”, прысвечанае Году малой Радзімы.

     У ШАГу 1 “Мы даведваемся ” у блоку “Дасягненні суверэннай Беларусі ў разнастайных сферах грамадскага жыцця”  вучні даведаліся пра дасягненні Беларусі ў розных сферах грамадскага жыцця, у тым ліку і за 2018-2020 гг., якія прайшлі ў Беларусі пад знакам Года малой Радзімы.  Вучням была прадэманстравана прэзентацыя, паказаны відэафільм пра дасягненні Беларусі.

         У ШАГу 2 “Мы разважаем” была абмеркавана інфармацыя, атрыманая ў першым ШАГу. Вучні разважалі аб тым, што значыць для іх слова Радзіма, малая Радзіма, аб сваіх дасягненнях на агульную карысць, аб знакамітых земляках, якія ўнеслі свой уклад у развіццё сваёй краіны, аб зменах, якія адбыліся ў 2018-2020 гг.  на іх малой Радзіме. Было абмеркавана пытанне, што вучні адчуваюць, калі бачаць сваю краіну незалежнай і квітнеючай.

       У Блоку “Марафон добрых спраў – наш уклад ў развіццё малой Радзімы” было адзначана, што менавіта ад будучых пакаленняў залежыць будучае краіны. Патрэбна берагчы і захоўваць Беларусь, сваю малую Радзіму, бо ад нас залежыць, якой мы перададзім сваю краіну нашчадкам, а таксама памятаць і захоўваць сваю гісторыю.

        У ШАГу 3 “Мы дзейнічаем” вучні падвялі вынікі і адзначылі, наколькі актуальнай была тэма дадзенага мерапрыемства, а таксама якую ролю яны адыгрываюць для сваёй краіны і на самай справе яны могуць больш, чым ім здаецца, асабліва, калі гэта датычыцца іх малой Радзімы. Таму народная прыказка “Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся” найлепш адлюстравала тэму мерапрыемства.

 

 

поделиться в: