Свята прыёму ў акцябраты “Падарожжа па промнях акцябрацкай зорачкі”
29.10.2020У чацвер 29 кастрычніка 2020 года прайшло Свята прыёму ў акцябраты “Падарожжа па промнях акцябрацкай зорачкі” для вучняў 2-х класаў. Для вучняў было арганізавана падарожжа па станцыях, дзе яны за правільныя адказы атрымлівалі частку пазла з правілам акцябрат. Дзеці пабывалі на станцыі “Нацыянальная”, дзе гаварылі пра Рэспубліку Беларусь, яе дзяржаўныя сімвалы і па карцінках адгадвалі іх, а таксама праглядзелі відэаролік пра Беларусь. Гаварылі пра малую Радзіму і гулялі ў гульню “Мая вёска самая….”. Наступная станцыя “Роднай мовы”, дзе дзеці разважалі пра важнасць ведання беларускай мовы, перакладалі словы з рускай на беларускую і гулялі ў беларускую гульню “Гусі ляцяць”. На станцыі “Сяброўства” дзеці вывучалі правілы сяброўства, разважалі, хто можа быць сябрам, гулялі ў гульню “Знайдзі сябра”, а таксама праслухалі прытчу пра тое, што патрэбна змяніць, каб быць добрым чалавекам. Дома вучні рыхтавалі пажаданні іншым дзецям на лістках клёна, якія потым прымацавалі да “Дрэва дабра”, каб яны споўніліся. На стацыі “Песенная” вучні ўспаміналі дзіцячыя песні, успомнілі пра дзяржаўны гімн і развучвалі дружынную песню “Дарогаю дабра”. Станцыя “Акцябраты” прывяла дзяцей да запаветнага жадання – стаць акцябратамі. На гэтай станцыі старэйшыя піянеры паведалі ім таямнічую “Легенду пра акцябрат”. Вучні склалі пазл-зорачку і паўтарылі правілы акцябрат. Пасля агучвання абяцання акцябрат, ім былі прымацаваны акцябрацкія значкі. Ад станцыі да станцыі вучні рухаліся паравозікам па залу.