Пянерская субота. Збор дружыны

15.02.2020

У суботу 15 лютага праводзіўся Урачысты збор дружыны, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.  На зборы прысутнічаў воін-інтэрнацыяналіст Пінчук Уладзімір Міхайлавіч. Вучняў уражвала ўзноўленая хроніка падзей гэтай вайны, лічбы і даты, страты. Відэаролікі і прэзентацыя перадавалі атмасферу той вайны. У в. Семігосцічы пражываў адзін з загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў Драпей Мікалай Пятровіч, таму ушанаванню яго памяці ўдазваляецца шмат увагі. Догляд за яго магілай па традыцыі ажыццяўляюць вучні 11 класа, вахту памяці нясуць вучні 5-х класаў, адзін з піянерскіх атрадаў носіць яго імя, цімураўскі атрад наведвае і дапамагае адзінокай маці М. Драпея. Памяць усіх загінуўшых воінаў ушанавалі Мінутай маўчання і запалілі свечкі. Піянеры чыталі вершы пра Афганістан і пра падзеі той вайны.