Мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю ўтварэння Столінскага раёна і Сусветнаму дню запаведнікаў і нацыянальных паркаў

18.01.2020

18 студзеня 2020 года праводзілася мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю ўтварэння Столінскага раёна і Сусветнаму дню запаведнікаў і нацыянальных паркаў. Настаўнік біялогіі Альгамец Аляксандр Іосіфавіч са сваім класам і ўдзельнікамі гуртка Юны натураліст прадэманстравалі відэаабзор прыродаахоўчай работы, якая праводзіцца ўжо не адзін год, расказалі пра асаблівасці прыроды Столінскага раёна, запаведнікі, якія размешчаны на тэрыторыі раёна. Вучні 5-га класа падрыхтавалі паведамленні пра гісторыю ўзнікнення горада Століна, паходжанне яго назвы, гісторыю ўзнікнення рана. Вучні 6-х класаў дэманстравалі відэафільмы пра дасягненні столінскага раёна, 8-х класаў пра культурную спадчыну.