Агульнашкольны бацькоўскі сход
21.11.201821 лістапада 2018г. быў праведзены агульнашкольны бацькоўскі сход. З уступным словам да бацькоў звярнуўся дырэктар школы Рэзановіч Уладзімір Уладзіміравіч, выслухаў і адказаў на ўсе пытанні бацькоў. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Вабішчэвіч Ніна Пятроўна, праінфарміравала бацькоў аб паспяховасці вучняў за 1-ю чвэрць 2018-2019 нав. года. Педагог сацыяльны Альгамец Марыя Аляксандраўна, падвяла вынікі па пропуску вучэбных заняткаў вучнямі за 1-ю чвэрць 2018-2019 нав.года і азнаёміла з імі бацькоў. Па пытанню "Суіцыд і суіцыдальныя спробы сярод непаўналетніх" выслухалі намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Семяняк Вольгу Іванаўну і педагога-псіхолага Драпей Таццяну Васільеўну. Па тэме, педагог-псіхолаг Драпей Т.В. падрыхтавала для прагляду відэаролік і лістоўкі з кароткай інфармацыяй з тэлефонамі даверу, якія раздалі бацькам.