Адзіны дзень інфармавання
20.12.201820 снежня 2018 г. быў праведзены адзіны дзень інфармавання па тэме: “100 гадоў з дня стварэння БССР”. Для азнаямлення і абмеркавання былі прапанаваны тры пытанні:
1 “Аб гісторыі стварэння БССР і яе ролі фарміраванні беларускай дзяржаўнасці і развіцці суверэннай Беларусі”.
2 “Змяніць мінулае нельга. Урок вынесці патрэбна”.
3 “Развіццё Столінскага раёна ў складзе БССР”.
Па-першаму пытанню выступіў настаўнік гісторыі Альгамец Аляксей Іосіфавіч, дзе ён пазнаёміў вучняў з гісторыяй фарміравання тэрыторыі БССР і сацыяльна-эканамічным развіццём краіны.
Па-другому пытанню з вучнямі вяла гутарку намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Семяняк Вольга Іванаўна, якая расказала як адрознівалася сацыяльна-эканамічнае развіццё і жыццё Беларусі ў гады, калі Беларусь была ў складзе БССР і сучасным этапе.
Па-трэцяму пытанні вучні 10 класа падрыхтавалі паведамленні аб развіцці Столінскага раёна ў складзе БССР і арганізацыі работы калгаса “17 партз’езд” вёскі Сямігосцічы. Успаміналі мінулых кіраўнікоў калгаса і перадавікоў вытворчасці. Выказалі свае ўласныя думкі на конт таго, што працоўных мест раней было больш, а затым калгасы былі ператвораны ў сельска-гаспадарчыя каператывы і акцыянерныя таварыствы, з развіццём навукі і тэхнікі ручная праца стала механізаваная, колькасць працоўных мест рэзка знізілася, што адмоўна паўплывала на якасць жыцця людзей вёскі і Столінскага раёна.