Лыжны паход

12.01.2019

12 студзеня 2019 г. вучні старэйшых класаў разам з настаўнікам фізкультуры Акостка Уладзімірам Мікалаевічам, адправіліся ў лыжны паход ва ўрочышча “Ніва”. Дзеці вярнуліся з паходу вельмі задаволеныя і поўныя станоўчых эмоцый. Самая маленькая лыжніца вучаніца 2 класа, пайшла ў паход разам з мамай. Вучні, якія заставаліся ў школе, гулялі ў настольны тэніс, наведвалі кружкі і “Калядную дыскатэку”. У гэты ж дзень каманда вучняў 11 класа з кіраўніком фізічнага выхавання Карпцовым Сяргеем Іванавічам, прынялі ўдзел у раенных спаборніцтвах па біятлону “Снежны снайпер”.

поделиться в: