Стварэнне калажоў “Шчаслівыя людзі: хто яны?”
19.01.201919 студзеня для вучняў 5-8 класаў праводзілася мерапрыемства па стварэнню сацыяльна-значных калажоў “Шчаслівыя людзі: хто яны?”. Дзеці актыўна працавалі, у выніку атрымаліся цікавыя калажы. Пасля заканчэння работы кожны клас прэзентаваў свой калаж. Шчасце па іх меркаванню гэта – сям’я, любоў блізкіх людзей, цікавая работа, добрыя вынікі ў школе, верныя сябры, прыгожая прырода і шчасце жыць у мірнай краіне і быць здаровым. Усе, хто удзельнічаў у мерапрыемстве, атрымалі салодкія падарункі.