"Школа - тэрыторыя здароўя"
31.01.2019У рамках праекта "Школа - тэрыторыя здароўя" сумесна з валанцёрамі-інструктарамі Рамельскай сярэдняй школы былі праведзены трэнінгавыя заняткі у 8-11 класах. Для вучняў 8 класа праводзіўся занятак па тэме "Прафілактыка камп'ютарнай залежнасці", для вучняў 10 класа па тэме: "Захаванне рэпрадуктыўнага здароўя", для 11 класа праводзіўся трэнінгавы занятак па тэме "Гендэрнае выхаванне". Усе ўдзельнікі былі актыўныя, трэнінг спадабаўся. Пасля занятка вучні прыйшлі да высновы, што ад здаровага ладу жыцця чалавека залежыць здароўе нацыі.