"Гукі роднай мовы"

16.02.2019

     Да Міжнароднага Дня роднай мовы, наш бібліятэкар - Флар'яновіч Валянціна Іосіфаўна, падрыхтавала для вучняў займальную праграму "Гукі роднай мовы". Над заданнямі змагаліся дзве каманды "Капялюш" і "Палясяначка". Заданні былі цікавыя і разнастайныя, што дазволіла вучням паспрабаваць сябе ў розных накірунках: гісторыя, літаратура, родная мова, прыказкі, пераклад і інш. Гульня спадабадабалася і ўдзельнікам, і гледачам. Каманда пераможцаў была ўзнагароджана пахвальнай граматай.