Карысныя канікулы

01.04.2019

Карысныя канікулы

Для паўнавартаснага адпачынку і аздараўлення, аднаўленя працаздольнасці кожнага вучня быў прапанаваны змястоўны план работы на канікулах. Акрамя гэтага вучням прапаноўваліся мерапрыемствы ў рамках прафілактычнай акцыі            "Карысныя канікулы". 

Да Дня абароны Зямлі 30 сакавіка і Міжнароднаму Дню птушак былі праведзены экалагічныя акцыі, экскурсіі ў прыроду "Што за цуд гэты - прырода", "Якія птушкі прыляцелі" і інш. 23 вучні нашай школы з 7-9 кл. прымалі ўдзел у раённых алімпіадах. У вольны час вучні прыходзілі на школьны стадыён, дзе праходзіла гульня ў футбол. Удзельнічалі ў спаборніцтвах па шахматах і плаванню. Амаль усе вучні прымалі ўдзел у працоўным дэсанце па навядзенню парадку ў класных пакоях, вымылі парты, мэблю, перасаджвалі кветкі.   

А яшчэ на канікулах праводзілася шмат мерапрыемстваў у рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі, традыцыйна праводзімай падчас веснавых канікул. Актуальнымі былі мерапрыемствы па прапагандзе кнігі, папулярызацыі чытання. Гэта былі прэзентацыі любімых кніг і творы юных пісьменнікаў.

Юнакі 8-11 класаў прымылі ўдзел у спаборніцтвах па міні-футболу, які праводзіўся ў Альшанскім фізкультурна-аздараўленчым комплексе, арганізатарам якога быў РАГА "БРСМ". Вучні нашай школы занялі трэцяе месца, сярод шасці каманд і атрымалі ганаровую грамату і кубак. 

поделиться в: