День матери

12.10.2019

У суботу 12 кастрычніка праводзіліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці “Для нашых мілых мам!”. На свята былі запрошаны мамы,бабулі.

Вучні 3-8 класаў падрыхтавалі цікавыя нумары мастацкай самадзейнасці. Яны спявалі песні,чыталі вершы, паказвалі інсцэніроўкі.

 

А вечарам адбыўся агульнашкольны вечар “Аб той, што падаравала жыццё”. Рыхтавалі праграму вучні 9 класа з удзелам вядучых Літвін Крысціны і Масалыка Вольгі.

Усіх закранула песня ў выкананні Андрэйчук Святланы. Змястоўныя вершы пра самага роднага чалавека, маці, чыталі вучні 10 і 11 класаў. Пінчук Марына, вучаніца 10 класа намалявала прыгожую святочную газету - віншаванне да Дня Маці.

Вучні пачатковых класаў падрыхтавалі для сваіх Маці віншавальныя паштоўкі і партрэт сваёй маці.

поделиться в: