Дзень школьных бібліятэк

19.10.2019

У суботу вучні 5-8 класаў сабраліся ў актавай зале, дзе для іх была арганізавана "Свая гульня", прысвечаная Міжнароднаму Дню школьных бібліятэк. З 1999 года Дзень школьных бібліятэк адзначаецца штогод у чацвёрты панядзелак кастрычніка па рашэнню Міжнароднай асацыяцыі  школьных бібліятэк. Вядучыя пазнаёмілі прысутных з історыяй узнікнення бібліятэк, пра прафесію бібліятэкара, даведаліся пра знакамітых бібліятэкараў.

 

Пераможцам у "Сваёй гульні" стаў вучань 5 "Б" класа Ляшкевіч Андрэй, якій атрымаў падарунак. Пасля вучні здейснілі "Падарожжа ў краіну казак", дзе дзве каманды спаборнічалі паміж сабою па веданню зместу казак. Пераможцай стала каманда "Калабок".

У 11 гадзін на школьным стадыёне адбыўся адкрыты турнір па футболу. Прымалі ўдзел каманды з ліку вучняў 9-11 класаў школы, студэнтскай моладзі і вясковай. Футбольны матч закончыўся з лікам 4:3 з перамогай каманды студэнтаў і вясковай моладзі.

поделиться в: