26.10.2019

26 кастрычніка вучні 8 "А" і 8 "Б" класаў падрыхтавалі цікавую, змястоўную праграму пра сваю краіну пад назвай "Ганаруся табой, Беларусь!". У праграме прадставілі відэафільмы пра дасягненні Беларусі, гучалі вершы Беларускіх пісьменнікаў. Далей наладзілі інтэлектуальную гульню пра гісторыка - культурную спадчыну Беларусі. А вучні 7 "А" класа падрыхтавалі вершы, паведамленні аб паэтэсе, якая родам з вёскі Сямігосцічы Лідзіі Дубінка.

 

 

Пасля ўсе накіраваліся ў спартыўную залу на гульню "Піянербол", якая праводзілася ў рамках спартыўнага тыдня.