Акцыя "Добрая дарога дзецям"

12.11.2019

12 лістапада супрацоўнікамі Брэсцкай абласной ДАІ у школе была праведзена акцыя "Добрая дарога дзецям". Супрацоўнікі ДАІ расказалі усім пра правілы паводзін на дарозе ў цёмны час сутак, пра абсталяванне  веласіпеда для руху ў вячэрні час і ўсім веласіпедістам уручылі светаадбівальныя жілеты, а ўсім прысутным раздалі светаадбівальныя элементы - флікеры. Акцыя прыцягнула ўвагу не толькі вучняў, якіх сабралася вялікая колькасць, але і мясцовых жыхароў, якія таксама атрымалі светаадбівальныя жілеты.