Конкурс краязнаўчых энцыклапецый "Людзі і лёсы малой Радзімы"
16.11.2019У суботу 16 лістапада праводзіўся конкурс краязнаўчых энцыклапецый "Людзі і лёсы малой Радзімы". Работа пачалася з выступлення настаўніка біялогіі, кіраўніка гуртка "Юны натураліст" Аляксандра Іосіфавіча Альгамца, які пазнаёміў дзяцей з работай гуртка "Юны натураліст" і навуковай дзейнасцю, якую ён вядзе ўжо не адзін год.
Вучні рыхтавалі выступленні пра знакамітых людзей вёскі Семігосцічы. Вучні 5 "А" класа прэзентавалі кнігі і творчасць паэтэсы аднавяскоўцы Лідзіі Дубінка, расказвалі пра яё лёс, чыталі вершы з яе зборнікаў, дзе ў вершах аўтар кранае тэмы Радзімы, бацькоў і дзяцей, любові да роднай вёскі і Палесся, духоўных каштоўнасцей. Вучні 5 "Б" класа знаёмілі з лёсамі працаўнікоў роднай вёскі, якія занесены ў кнігу "Працоўная слава Століншчыны". Вучні расказвалі пра вядомых землякоў.